close
Support Viasna

"Нацыянальная трагедыя, якая не пройдзе бясследна". Праваабаронца — пра ахвяраў жніўня 2020-га

2026 2026-08-07T17:03:05+0300 2026-08-08T10:57:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tarajkouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З нагоды гадавіны пратэстаў мы ўзгадваем падзеі жніўня 2020 года, калі сілавыя дзеянні супраць дэманстрантаў прывялі да чалавечых ахвяр. Праваабаронцы кваліфікуюць гэтыя выпадкі як вынік непрапарцыйнага ўжывання фізічнай сілы, спецсродкаў і табельнай зброі. Паводле іх ацэнкі, прынамсі тры ўдзельнікі пратэстаў загінулі непасрэдна ад рук сілавікоў або праз неналежнае аказанне медыцынскай дапамогі пад вартай.

У матэрыяле мы ўзгадваем ахвяраў жніўня 2020 года, а таксама прыводзім каментары праваабаронцы Валянціна Стэфановіча пра магчымую адказнасць вінаватых у смерці людзей і важнасць памяці пра іх.

Аляксандр Тарайкоўскі

BERJAYA

34-гадовы мянчук загінуў 10 жніўня каля станцыі метро «Пушкінская» падчас сутыкненняў са спецназам. Першапачаткова ўлады заяўлялі, што ў яго руках спрацавала невядомая выбуховая прылада. Аднак відэазапісы зафіксавалі, што ў мужчыны не было ніякіх прадметаў, і ён упаў пасля стрэлу ў грудзі. Афіцыйнай прычынай смерці стала адкрытая рана грудной клеткі і масіўная страта крыві.

Следчы камітэт на працягу некалькіх месяцаў праводзіў праверку, але так і не распачаў крымінальную справу па факце забойства. Жонцы загінулага паведамлялі, што расследаванне можа цягнуцца максімальны тэрмін без гарантый выніку. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што выкарыстанне смяротнай зброі супраць мірнага дэманстранта было неабгрунтаваным. Гэта стала адным з самых рэзанансных выпадкаў гвалту падчас жнівеньскіх падзей.

Замест пошуку вінаватых у гібелі чалавека, сілавікі пачалі пераслед за ўшанаванне яго памяці. На жыхароў Мінска завялі крымінальныя справы за надпіс «Не забудзем» на месцы трагедыі. Іх абвінавацілі ў хуліганстве і наўмысным пашкоджанні маёмасці, за што пагражала да дзесяці гадоў зняволення. Такія дзеянні ўладаў сведчаць аб непразрыстасці і прадузятасці ўсёй сістэмы праверкі.

Аляксандр Віхор 

Аляксандр Віхор. Фота з сямейнага архіва

25-гадовы жыхар Гомеля быў затрыманы 9 жніўня, калі ехаў на сустрэчу да сваёй дзяўчыны. Ён памёр 12 жніўня ў бальніцы пасля трох дзён знаходжання пад вартай у нечалавечых умовах. Хлопец меў хранічныя праблемы з сэрцам, якія абвастрыліся ў душным аўтазаку. Супрацоўнікі АМАПа ігнаравалі яго скаргі на самаадчуванне і, паводле сведак, выкарыстоўвалі супраць яго газ.

Пасля затрымання міліцыя палічыла яго стан неадэкватным і накіравала ў псіхіятрычны дыспансер. Там адмовіліся прымаць пацыента, бо яму патрабавалася тэрміновая медыцынская дапамога з-за моцнага стрэсу. У выніку малады чалавек патрапіў у рэанімацыю ўжо ў стане клінічнай смерці з ацёкам мозгу. Лекарам не ўдалося выратаваць яго жыццё, нягледзячы на працяглыя спробы рэанімацыі.

BERJAYA

"Зламаныя рэбры, грудзіна, але прычына смерці - праблемы з сэрцам"

Што СК адказаў сем'ям загінулых на пратэстах.

Судова-медыцынская экспертыза выявіла ў загінулага пераломы рэбраў і шматлікія гематомы на целе. Следства сцвярджала, што гэтыя пашкоджанні не звязаныя са смерцю і маглі з’явіцца падчас масажу сэрца. Родныя загінулага не пагадзіліся з высновамі і патрабавалі расследавання фізічнага гвалту. Аднак праверка па гэтай справе была прыпыненая да атрымання вынікаў дадатковых экспертыз.

Генадзь Шутаў Генадзь Шутаў

Жыхар Брэста атрымаў смяротнае агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня каля будынка мясцовай адміністрацыі. Ён памёр праз восем дзён у вайсковым шпіталі ў Мінску, не прыходзячы ў прытомнасць. У афіцыйных дакументах прычынай смерці назвалі пашкоджанне ад стрэлу з ручной агнястрэльнай зброі. МУС пацвердзіла, што агонь на паражэнне вялі супрацоўнікі міліцыі з табельнай зброі.

Версія сілавікоў палягала ў тым, што мужчына нібыта напаў на іх, што вымусіла прымяніць сілу. Сцвярджалася, што адзін са стрэлаў павінен быў патрапіць у плячо, але выпадкова пацэліў у галаву. Следчы камітэт заявіў, што падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы за забойства не існуе. Праваабарончыя супольнасці лічаць гэты выпадак прамым доказам выкарыстання баявой зброі супраць пратэстоўцаў.

Загінулы Шутаў разам са сваім сябрам самі сталі падазраванымі па справе аб супраціве міліцыі. Яго дачка была вымушана даць падпіску аб невыдаванні інфармацыі па ходзе следства. Сям’я атрымала афіцыйную адмову ў прававой ацэнцы дзеянняў асоб, якія нанеслі смяротныя траўмы. Гэта падкрэслівае агульную тэндэнцыю заплюшчвання вачэй на гвалт з боку праваахоўных органаў.

Гадавіна трагедыі: погляд праваабаронцы на правасуддзе і памяць 

Валянцін Стэфановіч пасля вызвалення, красавіка 2026 года, Варшава. Фота: spring96.org
Валянцін Стэфановіч, красавік 2026 года

Праваабарончая супольнасць працягвае ўважліва сачыць за лёсамі тых, хто пацярпеў падчас пратэстаў 2020 года. Сярод мноства выпадкаў гвалту асаблівую вагу маюць гісторыі людзей, якія страцілі жыццё з-за дзеянняў сілавікоў ці адсутнасці дапамогі. Гэтыя трагедыі застаюцца ў цэнтры ўвагі маніторынгавых групаў як найбольш жорсткія праявы парушэння правоў чалавека.

З нагоды гадавіны падзеяў мы пагутарылі з праваабаронцам «Вясны» Валянцінам Стэфановічам, які закрануў пытанні прававой ацэнкі трагедый 2020 года, важнасці дакументавання злачынстваў і перспектыў правасуддзя.

«Я добра памятаю падрабязнасці ўсіх трох выпадкаў, — адзначае праваабаронца Валянцін Cтэфановіч.Аляксандр Тарайкоўскі загінуў у выніку прамога пападання гумовай кулі ў цела і загінуў ад болевага шоку і вялікай кровастраты. Было даволі шмат відэа з месца здарэння, і там мы выдатна бачым, што гэты стрэл быў зроблены супрацоўнікамі спецпадраздзяленняў з вельмі блізкай адлегласці. Аляксандр Віхор стаў кепска сябе адчуваць пасля затрымання. З’явіліся сведчанні пра тое, што пры затрыманні і пасля ён быў вельмі моцна збіты супрацоўнікамі міліцыі. Потым, калі ўжо пачалі яму аказваць медыцынскую дапамогу, то яна ўжо была запозненая. І трэці выпадак у Берасці — Генадзь Шутаў, калі чалавек быў застрэлены проста з табельнай зброі, з баявога пісталета ў патыліцу. Мужчына быў няўзброены і ніякай пагрозы не ўяўляў».

Валянцін Стэфановіч падкрэслівае, што ў гэтым кантэксце таксама варта ўзгадаць і справу Рамана Бандарэнкі, які стаў ахвярай дзеянняў сілавікоў і асацыянаваных з імі групамі асобаў, якія дзейнічалі пры садзейнічанні органаў МУС. 

Раман Бандарэнка

«Гэтая справа таксама так і не была расследаваная, і грамадства не дазналася праўду аб тым, як быў забіты Раман, ад чыіх рук ён загінуў, — падкрэслівае праваабаронца. — Ён не быў забіты непасрэдна на саміх пратэстах, але вывешванне бел-чырвона-белых стужак — гэта таксама форма мірнага пратэсту, і ён загінуў у звязку з гэтым».

Апроч таго, сёння праваабаронцам вядома пра мінімум дзевяць ахвяраў палітычных рэпрэсій, якія памерлі за кратамі праз наступствы ціску ці ўмоваў утрымання ў ізалятарах, а таксама праз перавышэнне паўнамоцтваў і ціск з боку сілавікоў. 

BERJAYA

Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед

Па стане на дзявятага верасня 2025 года, дзевяць беларусаў памерлі за кратамі. 

Нягледзячы на наяўнасць відавочных доказаў і сведчанняў, беларуская праваахоўная сістэма дагэтуль не ініцыявала расследаванняў у дачыненні да вінаватых. Замест гэтага праверкі праводзіліся фармальна і завяршаліся высновамі аб адсутнасці складу злачынства ў дзеяннях міліцыі. Гэта стварае атмасферу поўнай беспакаранасці для прадстаўнікоў сілавых структур.

«Па ўсіх гэтых выпадках не было ніякай узбуджанай крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, — сцвярджае прадстаўнік праваабарончай супольнасці. — Праверкі праводзіліся, і яны ўсе зазначылі, што віны супрацоўнікаў міліцыі няма. У выпадку Шутава мы ведаем, што дачыненне да гэтага мелі прадстаўнікі спецназа Міністэрства абароны, якія былі задзейнічаны для разгону дэманстрацый грамадзянаў і такім вось чынам прымянілі баявую табельную зброю ў дачыненні да бяззбройнага мірнага грамадзяніна. Я вельмі спадзяюся, што будуць часы, калі будзе праведзена належнае расследаванне ўсіх гэтых выпадкаў, будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка дзеянняў тых, хто гэта зрабіў».

У такіх умовах праца па зборы і захаванні доказаў набывае крытычнае значэнне для будучыні. Дакументаванне кожнага выпадку катаванняў і жорсткага абыходжання з’яўляецца падмуркам для прыцягнення вінаватых да адказнасці ў рамках міжнароднага права. Гэты збор фактаў — сістэмная дзейнасць супраць злачынстваў супраць чалавечнасці.

«Тое, што зараз робіць наша арганізацыя — гэта дакументаванне сведчанняў ахвяраў катаванняў і іншага жорсткага і бесчалавечнага абыходжання, — тлумачыць Валянцін. — Гэта ўяўляе для нас інтарэс у кантэксце адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і ў агульным кантэксце ўсяго, што адбылося і адбываецца дагэтуль у Беларусі. Гэта ўсё падлягае ацэнцы ў комплексе і канкрэтна па кожнаму выпадку асобна. Таму мы робім гэтую працу, каб сабраць сведчанні людзей пра катаванні і звесткі тых, хто здзяйсняў гэтыя ўчынкі».

Сёння праваабаронцы актыўна выкарыстоўваюць міжнародныя пляцоўкі і вывучаюць юрыдычныя механізмы іншых краін. Звесткі пра злачынствы перадаюцца ў структуры, якія могуць працаваць па прынцыпе ўніверсальнай юрысдыкцыі. Гэта дазваляе спадзявацца на правасуддзе нават тады, калі нацыянальная сістэма паралізаваная.

«Можа быць шмат розных варыянтаў гэтай адказнасці для Беларусі, — працягвае праваабаронца. — Гэта, безумоўна, выкарыстанне міжнародных трыбуналаў. Таксама гэта могуць быць справы, якія ўзбуджаюцца па працэдуры ўніверсальнай юрысдыкцыі, як справы ў Нямеччыне ці ў Швейцарыі. У перспектыве хацелася б, каб гэта была ўжо праца судовай сістэмы на нацыянальным узроўні праз механізмы пераходнага правасуддзя. Гэта комплекс мераў па аднаўленню праўды, па аднаўленню правоў асобаў, якія былі падвергнутыя рэпрэсіям. Калі потым будзе створана камісія па аднаўленню справядлівасці ці па нацыянальным прымірэнні, мы ўжо тады будзем валодаць вялікім масівам інфармацыі. Гэтыя звесткі можна будзе перадаць такой камісіі, якая будзе створана новым урадам пры транзіце ўлады».

Беларускі вопыт не з’яўляецца ўнікальным, бо многія краіны праходзілі праз падобныя выпрабаванні і трансфармацыі. Міжнародны досвед паказвае, што захаванне нацыянальнай памяці і асэнсаванне трагедыі з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі для аздараўлення грамадства. Памяць пра загінулых — гэта тое, што не дазволіць злачынствам паўтарыцца.

«Сусветны досвед на гэтую тэму ёсць, асабліва цікавы досвед паўднёваамерыканскіх краінаў пры транзіцыі ўлады ад вайсковых хунтаў да цывільных уладаў, — заключае эксперт. — Можна прыгадаць і досвед трансфармацыі краінаў былога постсавецкага блоку, якія пасля падзення камуністычнай сістэмы прайшлі шлях аднаўлення справядлівасці. Тое, што адбылося пасля жніўня 2020 года, — гэта ёсць нацыянальнай трагедыяй, якую мы яшчэ самі недастаткова асэнсавалі. Рэпрэсіі закранулі вельмі вялікую колькасць людзей, якія зведалі турэмны досвед ці вымушаны былі пакінуць краіну. Гэта цэлае пакаленне, якое зазнала гэты страшны змрочны час. Я думаю, што гэта не пройдзе бясследна, і гэтыя падзеі надоўга застанецца ў народнай памяці. Яна застанецца і пра тых, хто загінуў у выніку дзеянняў уладаў, скіраваных на задушэнне мірнага пратэсту».

Апошнія навіны

Партнёрства

BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA

Сяброўства

BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA