PGE Arena
Выгляд
| Stadion Gdańsk | |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Гданьск |
| Пабудаваны | 2008—2011 |
| Адкрыты | 6 жніўня 2011 года |
| Кошт узвядзення | 200 млн. долараў |
| Архітэктар | RKW Rhode Kellermann Wawrowsky[d] |
| Уладальнік | Гданьск |
| Хатняя каманда | «Лехія» |
| Умяшчальнасць | 41 620 |
| Сайт | polsatplusarenagdansk.pl |
Stadion Gdańsk — (раней «Балтык-Арэна») — футбольны стадыён у Гданьску (Польшча), які быў пабудаваны для Еўра-2012. Паводле задумы, вонкава ён нагадвае бурштын, які доўга здабывалі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Будаўніцтва пачалося ў 2008 годзе, завяршылася ў 2011 годзе. Стадыён выкарыстоўваецца ў асноўным для футбольных матчаў і з'яўляецца хатнім стадыёнам мясцовай «Лехіі». Стадыён умяшчае 44 тысячы гледачоў.
Першы матч паміж «Лехіяй» і «Краковіяй» быў праведзены 14 жніўні 2011 і скончыўся з лікам 1:1.
«Бурштынавую» арэну Гданьска эксперты і арганізатары Еўра-2012 называюць самай сучаснай футбольнай арэнай Польшчы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме PGE Arena- PGE Arena Gdansk на сайце allstadiums.ru
- Вэб-камера будаўніцтва стадыёна Архівавана 5 студзеня 2010.
- Навіны і фота са стадыёна ў Гданьску

