Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
17 мая 2026 года
263 477 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Стакгольм — сталіца і найбуйнейшы горад Швецыі. Размешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Меларэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае размяшчэнне горада на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі.
Стакгольм з’яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швецыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзідэнцыя шведскага караля, шведскага ўрада і парламента. У горадзе пражывае каля 22 % насельніцтва краіны. У 2008 годзе амерыканскі часопіс Foreign Policy склаў спіс гарадоў, якія іграюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных адносінах, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў свеце, 10-е ў Еўропе і першае ў Скандынавіі. Размешчаны на шэрагу астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосцю, выдатнай архітэктурай і шматлікімі паркамі. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнай Венецыяй» і «Каралевай Меларэна» (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Самую старажытную эпоху ў гісторыі чалавецтва адкрыў французскі археолаг.
- На хрысціянскіх надмагіллях часта сустракаецца лацінскае выслоўе, напачатку адрасаванае Юпітэру.
- Назва пінгвінаў Адэлі ўзыходзіць да імя жонкі французскага мараплаўцы.
- Літаратурная Ганкураўская прэмія можа быць прысуджана аўтару толькі адзін раз, але Рамэн Гары атрымаў яе двойчы.
- У часткі пацыентаў, якія перанеслі аперацыю пратэзавання сардэчных клапанаў, развіваецца памежнае псіхічнае захворванне.
- Шматтомная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ўключае больш за пятнаццаць тысяч артыкулаў.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса. (10 мая)
- Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр. (9 мая)
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты выйшлі з АПЕК. (1 мая)
Дзень у гісторыі
- 1642: Французскія каланісты заснавалі місіянерскі пост і гандлёвы пункт Віль-Мары, будучы Манрэаль.
- 1788: У Стакгольме адкрыўся Каралеўскі драматычны тэатр.
- 1792: Заснавана Нью-Ёркская фондавая біржа.
- 1846: Музычны майстар Адольф Сакс атрымаў патэнт на вынайдзены ім саксафон.
- 1900: Выйшла ў свет дзіцячая аповесць-казка «Чараўнік краіны Оз» Лаймэна Фрэнка Баума.
- 1970: Экспедыцыя Тура Хеердала на папірусным чоўне «Ра-2» адправілася з мараканскага горада Сафі ў плаванне праз Атлантычны акіян да Паўднёвай Амерыкі.
- 1990: Гомасексуальнасць выключана з Міжнароднай класіфікацыі хвароб.
- 1995: Створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
- 2007: Падпісанне Акта аб кананічных зносінах паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Рускай праваслаўнай царквой за мяжой.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
