Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
2 ліпеня 2026 года
264 497 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Лазер, або аптычны квантавы генератар — прылада, якая пераўтварае энергію накачкі (светлавую, электрычную, цеплавую, хімічную і інш.) у энергію кагерэнтнага, монахраматычнага, палярызаванага і вузканакіраванага патоку выпраменьвання.
Работа лазера заснавана на квантавамеханічнай з’яве вымушанага (індуцыраванага) выпраменьвання. Выпраменьванне лазера можа быць бесперапынным, з пастаяннай магутнасцю, або імпульсным і дасягаць гранічна вялікіх пікавых магутнасцей. Існуе вялікая колькасць відаў лазераў, якія выкарыстоўваюць у якасці рабочага асяроддзя ўсе агрэгатныя станы рэчыва. Габарыты лазераў адрозніваюцца ад мікраскапічных да памераў футбольнага поля (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аснова плаўніка кісцяпёрых рыб уяўляе сабой мускулістую лопасць, унутры якой знаходзіцца моцны шкілет.
- Балтыйская града цягнецца ад Даніі на захадзе да Дзвіны на ўсходзе.
- У анамальна засушлівае і гарачае лета з Дзвіны ўдалося дастаць Барысаў камень, які лічыўся страчаным.
- Пасля вываду савецкіх войск з Афганістана ў краіне заставалася група ваенных спецыялістаў.
- Падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага ў Белым доме жыла Індыя.
- Калумбійскіх наймітаў на вайну ў Судане вербавалі падманам.
- Сэрвіс Discord быў папулярызаваны геймерамі.
Актуальныя падзеі
- Тэмпература паветра ў Пінску дасягнула +40,4 °C, зафіксіраваны самы спякотны дзень у гісторыі метэаназіранняў у Беларусі. (29 чэрвеня)
- Венесуэлу скаланулі два моцныя землетрасенні. (24 чэрвеня)
- У фінальнай частцы чэмпіянату свету па футболе аргенцінец Ліянель Месі забіў рэкордны 17-ы гол. (22 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
- 936: Атон I Вялікі быў каранаваны ў Ахене як кароль Германіі.
- 1266: Заключаны Перцкі дагавор, які спыніў нарвежска-шатландскае суперніцтва за ўладу над Гебрыдскімі астравамі.
- 1500: Імператар Максіміліян I Габсбург для лепшага кіравання імперыяй падзяліў яе на акругі.
- 1556: Астрахань капітулявала перад войскамі Івана IV, Астраханскае ханства далучана да Маскоўскай дзяржавы.
- 1588: У Будславе, паводле легенды, адбылося яўленне вернікам Дзевы Марыі.
- 1776: У Філадэльфіі Другі Кантынентальны Кангрэс прыняў рэзалюцыю аб абвяшчэнні незалежнасці паўночнаамерыканскіх калоній ад Вялікабрытаніі.
- 1798: Падчас Егіпецкага паходу Напалеона Банапарта быў узяты партовы горад Александрыя.
- 1900: Першы палёт дырыжабля канструкцыі Фердынанда фон Цэпеліна.
- 1927: У Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.
- 1961: Памёр Эрнэст Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
