Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
19 ліпеня 2026 года
264 871 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Максім Гарэцкі (1893 — 1938) — беларускі пісьменнік, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Брат Гаўрылы Гарэцкага.
Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка». Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», аўтар літаратурна-крытычнай працы «„Маладняк“ за пяць гадоў. 1923—1928», «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», «Руска-беларускага слоўніка» (з Г. Гарэцкім), «Беларуска-расійскага слоўнічка», «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М. Байковым) далей…
Ці ведаеце вы, што…
- Доказ у логіцы не стварае ісціннасці выказвання, а з’яўляецца спосабам яе выяўлення.
- Касмолагі мяркуюць, што разрэджаная плазма запаўняе прастору паміж галактыкамі.
- У Беларусі сустракаецца толькі адзін раслінаедны від божых каровак.
- Першая прафесійная опера, галоўнымі героямі якой сталі беларусы, была паказана ў 1784 годзе ў Нясвіжы.
- Зборнік шляхецкіх гавэндаў аўтарства Генрыка Жавускага лічыцца эталонным узорам гэтага жанру.
- Пасля выхаду фільма «І бог стварыў жанчыну» актрыса Брыжыт Бардо набыла вядомасць.
- «Вялікі слоўнік беларускай мовы» змяшчае каля 223 тысяч слоў.
Актуальныя падзеі
- Апублікавана першае апісанне новага віду малпаў — Colobus congoensis. (15 ліпеня)
- Больш за 30 чалавек загінулі падчас пажару ў Бангкоку. (12 ліпеня)
- Выйшаў альбом «Foreign Tongues» брытанскага рок-гурта «The Rolling Stones». (10 ліпеня)
- Алі Хаменеі пахаваны ў Мешхедзе. (9 ліпеня)
Дзень у гісторыі
- 1270: У Залатой Ардзе за адмову зрачыся праваслаўя забіты разанскі князь Раман Алегавіч.
- 1450: Першая згадка Узды.
- 1822: Французскі вынаходнік Жазеф Ньепс атрымаў першы ў свеце фотаздымак.
- 1877: Расійскія войскі і балгарскія атрады ўзялі Шыпку, адкрыўшы сабе шлях на Балканскі паўвостраў.
- 1930: У Менску арыштаваны Максім Гарэцкі, абвінавачаны па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі.
- 1952: У Хельсінкі адкрыліся XV Летнія Алімпійскія гульні, у якіх упершыню прыняла ўдзел каманда СССР.
- 1972: Івану Мележу і Івану Шамякіну прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
- 1980: У Маскве пачаліся Летнія Алімпійскія гульні 1980.
- 2019: Захоп брытанскага танкера ў Армузскім праліве сіламі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана.
- 2024: Здарыўся глабальны тэхнічны збой у рабоце Windows.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
