Huawei AppGallery
| Huawei AppGallery | |
|---|---|
| | |
| Тып | каталог праграм[d] |
| Распрацоўшчык | Huawei |
| Аперацыйная сістэма | Android і HarmonyOS[d] |
| Першы выпуск | 2017[1] |
| Апошняя версія |
|
| Сайт | appgallery.huawei.com |

Huawei AppGallery або AppGallery — гэта крама мабільных праграм, распрацаваная кампаніяй Huawei для аперацыйнай сістэмы Android. Станам на 2020 год мела 420 мільёнаў актыўных карыстальнікаў на 700 мільёнах прылад Huawei.[2][3]
Huawei AppGallery была запушчана ў 2011 годзе ў Кітаі, з 2018 года прадусталявана на ўсіх новых мабільных прыладах Huawei ва ўсім свеце. У маі 2019 года[4] новыя прылады Huawei страцілі доступ да мабільных праграм Google з-за гандлёвых войнаў паміж ЗША і Кітаем[2], кампанія пачала выпускаць свае смартфоны, выкарыстоўваючы толькі AppGallery і ўласныя прапрыетарныя мабільныя службы Huawei без Google Play і іншых мабільных праграм Google[5].
У 2020 годзе Huawei паведаміла, што колькасць загрузак праграм праз AppGallery дасягнула 350 мільярдаў за ўвесь час[6], а колькасць карыстальнікаў дасягнула 490 мільёнаў у больш чым 170 краінах і рэгіёнах[7]. Таксама паведамлялася, што праграмы для AppGallery на той момант стваралі амаль 1,6 мільёна распрацоўшчыкаў[2].
Па стане на 1 сакавіка 2021 года AppGallery налічвае больш за 530 мільёнаў актыўных карыстальнікаў, а распаўсюджванне праграм унутры крамы штогод павялічваецца на 83 %[8].
GBox
[правіць | правіць зыходнік]Сэрвісы Google (англ.: Google Mobile Services, GMS), неабходныя для працы карт Google і іншых праграм ад Google, магчыма эмуляваць пры дапамозе сінгапурскай праграмы Gbox[9]. Некаторыя праграмы можна паставіць без уліковага запісу Google праз F-Droid і Aurora store.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.archive.org/web/20190922211007/https://www.XDA-Developers.com/appgallery-huawei-alternative-google-play-store-android/
- 1 2 3 Huawei AppGallery 700 milyon kullanıcıya ulaştı (тур.). www.Hurriyet.com.tr. Hürriyet (31 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 8 жніўня 2020.
- ↑ What apps can you actually get on Huawei's App Gallery?. www.Pocket-lint.com. Pocket-lint (24 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2021. Праверана 8 жніўня 2020.
- ↑ Google, Huawei ile olan ilişkilerini askıya aldı! (тур.). ShiftDelete.net. ShiftDelete (19 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2019. Праверана 8 жніўня 2020.
- ↑ Huawei Mate 30 geldi! Google uygulama mağazası kayboldu (тур.). www.Hurriyet.com.tr. Hürriyet. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 8 жніўня 2020.
- ↑ AppGallery is Huawei's alternative to Google's Play Store on Android. XDA Developers (22 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 18 January 2021. Праверана 13 January 2021.
- ↑ How Huawei AppGallery is welcoming more big name global and local apps. www.Pocket-lint.com. Pocket-lint. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2022.
- ↑ Huawei AppGallery now has over 530 million monthly active users (англ.). GSMArena.com. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021. Праверана 1 сакавіка 2021.
- ↑ GBox — Google Box. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2024. Праверана 4 чэрвеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- HuaweiMobileServices.com/appgallery Архівавана 3 студзеня 2022. — афіцыйны сайт
- AppGallery Connect — Афіцыйны партал сэрвісаў мабільных прыкладанняў Huawei ў «Huawei Developer» (на рускай мове)
