close
Перайсці да зместу

Д

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літара Д

BERJAYA
Кірыліца

А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ
Ђ · Е · Ѐ · Є · Ё · Ж · З
З́ · Ѕ · И · Ѝ · І · Ї · Й
Ј · К · Л · Љ · М · Н · Њ
О · П · Р · С · С́ · Т · Ћ
Ќ · У · Ў · Ф · Х · Ц · Ч
Џ · Ш · Щ · Ъ · Ы · Ь · Э
Ю · Я

Неславянскія літары

А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ
Ӓ̄ · А̃ · А̨ · Ә · Ә́ · Ә̃ · Ӛ
Ӕ · В̌ · Ғ · Г̧ · Г̑ · Г̄ · Ӻ
Ӷ · Ԁ · Ԃ · · · · Ԫ
Ԭ · Ӗ · Е̄ · Е̃ · Ё̄ · Є̈ · Ӂ
Җ · · Ӝ · Ԅ · Ҙ · Ӟ · Ԑ
Ԑ̈ · Ӡ · Ԇ · Ӣ · И̃ · Ҋ · Ӥ
Қ · Ӄ · Ҡ · Ҟ · Ҝ · Ԟ · Ԛ
Ӆ · Ԯ · Ԓ · Ԡ · Ԉ · Ԕ · Ӎ
Ӊ · Ң · Ԩ · Ӈ · Ҥ · Ԣ · Ԋ
О̆ · О̃ · О̄ · Ӧ · Ө · Ө̄ · Ӫ
Ҩ · Ԥ · Ҧ · Р̌ · Ҏ · Ԗ · Ҫ
Ԍ · · Ҭ · · · Ԏ · У̃
Ӯ · Ӱ · Ӱ́ · Ӳ · Ү · Ү́ · Ұ
Х̑ · Ҳ · Ӽ · Ӿ · Һ · Һ̈ · Ԧ
· Ҵ · · Ҷ · Ӵ · Ӌ · Ҹ
· · · Ҽ · Ҿ · Ы̆ · Ы̄
Ӹ · Ҍ · Э̆ · Э̄ · Э̇ · Ӭ · Ӭ́
Ӭ̄ · Ю̆ · Ю̈ · Ю̈́ · Ю̄ · Я̆ · Я̄
Я̈ · Ԙ · Ԝ · Ӏ

Састарэлыя літары

· · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ
Ѿ · Ѣ · · · Ѥ · Юсы · Ѧ
Ѫ · Ѩ · Ѭ · Ѯ · Ѱ · Ѳ · Ѵ
Ѷ · · · · · ·
· · · · · Ꚏ̆ · Ъ

Літары кірыліцы

Д, д — пятая літара беларускага алфавіта.

Паходзіць з кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Δдэльта»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [д], [дз’], пры аглушэнні — [т], [ц’] (дань — [дан’], дедъ — [дз’эт], медь — [м’эц’]); зрэдку ўжывалася ў складзе дыграфа дз (людзи — [л’удз’і]), што з’яўлялася парушэннем тагачасных правапісных норм (агульнапрынята было пісаць люди). Мела таксама лічбавае значэнне «чатыры». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным[1].

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай беларускай мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны зычны гук [д] (дом, дружба), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасці і глухасці гук [т] (дудка — [дутка], народ — [нарот]). Уваходзіць у склад дыграфаў дж (джала, ураджай) і дз (дзынкаць — [дзынкац’], хадзіць — [хадз’іц’]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ДРЭС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне пяты (група «Д»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8д)[1].

  1. а б Д // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 172. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.