Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
15 жніўня 2026 года
265 603 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Творчая спадчына Пітэра Брэйгеля Старэйшага (1526—1569) уключае ў сябе каля 50 карцін рознай атрыбуцыі. Фламандскі мастак ствараў гравюры і карціны, пазней высока ацэненыя вядучымі мастакамі, даследчыкамі і знатакамі. Некаторыя працы, якія раней прыпісваліся мастаку, аказаліся копіямі, зробленымі яго сынам Пітэрам Брэйгелем Малодшым, або карцінамі іншых аўтараў, такіх як Жан Фуке і Ёс дэ Момпер.
Карціны, атрыбутаваныя Пітэру Брэйгелю Старэйшаму, захоўваюцца ў вядучых музеях свету, а таксама ў прыватных калекцыях. Найбольш шырока яны прадстаўлены ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене (12 карцін), а таксама ў Каралеўскім музеі прыгожых мастацтваў у Бруселі (4 карціны) далей….
Ці ведаеце вы, што…
- Аснова плаўніка кісцяпёрых рыб уяўляе сабой мускулістую лопасць, унутры якой знаходзіцца моцны шкілет.
- Балтыйская града цягнецца ад Даніі на захадзе да Дзвіны на ўсходзе.
- У анамальна засушлівае і гарачае лета з Дзвіны ўдалося дастаць Барысаў камень, які лічыўся страчаным.
- Пасля вываду савецкіх войск з Афганістана ў краіне заставалася група ваенных спецыялістаў.
- Падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага ў Белым доме жыла Індыя.
- Калумбійскіх наймітаў на вайну ў Судане вербавалі падманам.
- Сэрвіс Discord быў папулярызаваны геймерамі.
Актуальныя падзеі
- Поўнае сонечнае зацьменне назіралася над Арктыкай, Грэнландыяй, Ісландыяй, Атлантычным акіянам, Іспаніяй. (12 жніўня)
- Разбуральнае землетрасенне здарылася на захадзе Калумбіі. (10 жніўня)
- Турцыя, Саудаўская Аравія і Пакістан падпісалі Меканскае абарончае пагадненне. (7 жніўня)
Дзень у гісторыі
Індыя: Дзень незалежнасці (1947)
Рэспубліка Карэя,
КНДР: Дзень вызвалення (1945)
Рэспубліка Конга: Дзень незалежнасці (1960)
- 718: Арабы знялі аблогу Канстанцінопаля
- 778: Баскскія сяляне знішчылі ар’ергард франкскай арміі, загінуў маркграф Хруодланд (Роланд), яму прысвечана песня пра Роланда.
- 927: Армія сарацынаў дашчэнту знішчыла грэка-рымскі горад Таранта.
- 1007: Заснаванне горада Ушмаль, цэнтра цывілізацыі мая.
- 1483: Адбылося святочнае адкрыццё Сіксцінскай капэлы.
- 1537: Заснаваны горад Асунсьён, сучасная сталіца Парагвая.
- 1570: Сен-Жэрменскі мір завяршыў рэлігійную вайну ў Францыі паміж гугенотамі і каталікамі.
- 1649: Олівер Кромвель высадзіўся з арміяй у Ірландыі для падаўлення паўстання каталіцкіх раялістаў.
- 1836: Балівійская армія на чале з генералам А. дэ Санта Крусам увайшла ў перуанскую сталіцу Ліму.
- 1893: Адкрыццё Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
- 1968: Землетрасенне на Сулавесі, загінула 68 200 чалавек.
- 1969: Пачаўся Фестываль музыкі і мастацтва Вудстак.
- 1975: У выніку дзяржаўнага перавароту ў Бангладэш забіты прэзідэнт краіны Муджыбур Рахман.
- 2021: Сілы Талібана ўвайшлі ў Кабул, сталіцу Афганістана.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
