Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
10 мая 2026 года
263 352 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Лабарыя лёгачная (Lobaria pulmonaria) — від ліставатых лішайнікаў сямейства лабарыевых.
Лабарыя лёгачная расце ў лісцевых і хвойных лясах і, як і многія іншыя лішайнікі, з’яўляецца індыкатарам узросту лесу, таму што на маладых і здаровых дрэвах яна прыжываецца дрэнна, а на старых і хворых утварае доўгія «бароды». Раней дастаткова шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне, але ў сучаснай медыцыне важнага значэння не мае, а выкарыстоўваецца толькі ў харчовай і парфумерных галінах прамысловасці (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аснова плаўніка кісцяпёрых рыб уяўляе сабой мускулістую лопасць, унутры якой знаходзіцца моцны шкілет.
- Балтыйская града цягнецца ад Даніі на захадзе да Дзвіны на ўсходзе.
- У анамальна засушлівае і гарачае лета з Дзвіны ўдалося дастаць Барысаў камень, які лічыўся страчаным.
- Пасля вываду савецкіх войск з Афганістана ў краіне заставалася група ваенных спецыялістаў.
- Падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага ў Белым доме жыла Індыя.
- Калумбійскіх наймітаў на вайну ў Судане вербавалі падманам.
- Сэрвіс Discord быў папулярызаваны геймерамі.
Актуальныя падзеі
- Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса. (10 мая)
- Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр. (9 мая)
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты выйшлі з АПЕК. (1 мая)
Дзень у гісторыі
- 1503: Хрыстафор Калумб дасягнуў Кайманавых астравоў, якія назваў Лас-Тортугас за вялікую колькасць марскіх чарапах там.
- 1655: Ваенныя сілы ўрада Олівера Кромвеля высадзіліся на Ямайцы і захапілі яе.
- 1857: Пачалося паўстанне сіпаяў у Індыі супраць жорсткай каланіяльнай палітыкі англічан.
- 1883: Нарадзіўся Янка Маўр, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры.
- 1844: Сталіца Канады перанесена з Кінгстана ў Манрэаль.
- 1869: Завершана будаўніцтва першай амерыканскай транскантынентальнай чыгункі даўжынёй каля 3 000 км.
- 1871: Заключаны Франкфурцкі мір, які скончыў Франка-прускую вайну.
- 1924: Джон Эдгар Гувер прызначаны дырэктарам ФБР.
- 1940: Германскія войскі ўварваліся ў нейтральныя дзяржавы Бельгію, Люксембург і Нідэрланды.
- 1994: Нэльсан Мандэла заступіў на пасаду Прэзідэнта ПАР.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
